СЭНСАВЫЯ ПАДАРОЖЖЫ ПА БЕЛАРУСІ
Падарожжы (туры), падзеі, вобразы, тэксты, сэнсава звязаныя са слаўнымі людзьмі - геніямі нашых месцаў
Кароткая даведка
Як карыстацца?
Кожны квадрацік - гэта падарожжа.

Тут сабраны падарожжы 4 выглядаў (звяртай увагу на карцінкі ў правым вугле кожнага квадраціка):
  1. Тур - 1-2 дзённае самастойнае падарожжа
  2. Падзея - цікавы факт, падзея, экскурсія або актыўнасць у лакальным месцы
  3. Вобраз - візуальныя, медыйныя (музыка, гук, малюнкі) творы
  4. Тэкст - пісьмовыя вытокі, кнігі, нарысы, меркаванні або каментары.
Выбірай падарожжы з дапамогай фільтраў па: месцам, геніям, сэнсам, фармату, статусу, рэйтынгу, аўтару.

Вызначы для сябе крытэрый выбару: пазнавальнасць, прыгажосць ці актыўнасць.
Кожнае падарожжа з сваім геніем - чалавекам, які адмеціў і змяніў сваё месца.

Падрабязней пра праект.


Аб праекце
Сэнсавы турызм - падарожжы па звычайных месцах, але незвычайныя па сэнсе.
Ты вандруеш па Беларусі, агортваючыся падзеямі, творамі, думкамі, сэнсамі.
Ты становішся суўдзельнікам, пазнаеш геніяў свайго месца, перажываеш гісторыю, як частку свайго жыцця, а гэта зусім іншая справа.
Мы стараемся выявіць прыгажосць і сілу нашых месцаў і нашых геніяў з усіх бакоў.


Геній майго месца ГММ - нацыянальны праект сэнсавага турызму.
Сотні падарожжаў па ўсёй Беларусі. Кожны куток слаўны сваім геніем - чалавекам, які адмеціў і змяніў сваё месца. Часам мы забываем пра сваіх геніяў, але трэба іх помніць, бо яны наш падмурак. Кожны з нас стане мацнейшым, калі возьме ўзор са свайго генія.


ГММ-падарожжы - для самастойных, неабыякавых і актыўных людзей.
Вандруйце самі на аўто, ровары, пешшу. Сям'ёю, з сябрамі, аматарамі, калектывам.
Кожны тур дае мапу, даведнік, аўдыёгід, літаратурныя і медыйныя дадаткі. Можна вандраваць на канапе, гледзячы, чытаючы або слухаючы вобразы і тэксты.

Кожны зможа знайсці падарожжа па душы.
Камусьці важна, каб падарожжа было пазнавальным, некаму эстэтыка і прыгажосць мясцовай архітэктуры і прыроды, адзін хоча не сядзець на месцы і ўдзельнічаць у нейкіх актыўнасцях і эвэнтах, іншы ж спакойна адпачыць у камфортным месцы, а нехта хоча атрымаць ад падарожжа ўсё разам узятае. Усе мы розныя. Але не ў залежнасці ад нашых пераваг, адно з самых галоўных, што мы ўсе хочам атрымаць, калі вандруем - эмоцыі.
У кожнага ГГМ-падарожжы ёсць рэйтынг, які дапаможа знайсці менавіта тое падарожжа, якое прынясе Вам шмат дадатных эмоцый.
Як выбіраць падарожжа
Сэнсавыя падарожжы – гэта не проста паездка да таго ці іншага адметнага месца. Гэта паняцце абагульняе туры, падзеі, вобразы і тэксты, якія звязаны з месцам і геніямі гэтага месца:
  • Тур – падарожжа па маршруту на аўтамабіле, ровары ці іншым фарматам,
  • Падзея – цікавы факт, падзея, экскурсія або актыўнасць у лакальным месцы
  • Вобраз – візуальныя, медыйныя (музыка, гук, малюнкі) творы, абрады, стравы, паслугі і сэрвісы
  • Тэкст – пісьмовыя вытокі, кнігі, нарысы, меркаванні або каментары
Звесткі аб падарожжах размешчаны спісамі ў галерэі ці каталогі. Спісы можна фільтраваць па розных аспектах:
  • Месцы - адміністрацыйныя раёны ці іншыя геаграфічныя аб'екты, нават і віртуальныя
  • Геніі – славутыя людзі, genius loci, духі або унікальныя з'явы месца
  • Сэнсы – паняцці, з'явы, існасці, фармулёўкі
  • Фармат – сродак і форма падарожжа, напрыклад, аўтатур двухдзённы з начлегам
  • Статус - асаблівасці, стан гатоўнасці падарожжа
  • Рэйтынг - ацэнка падарожжа па пазнавальнасці, эстэтыцы, забаўляльнасці, камфорту
  • Аўтар - аўтар вобраза ці тэкста
Выстаўленне камбінацыі фільтраў дазваляе абмежаваць набор падарожжаў, згодна індывідуальным перавагам.
Чым адрозневаюцца маршруты
Маршрут тура аб'ядноўвае тураб'екты і аб'екты сервісу падарожжа. Маршруты маюць фармат г.зн. мадальнасць (сродак транспарту): аўта, ровар, пешшу, водны, бус (аўтобус) ды працягласць: 1 дзень, 2 дні з начлегам:
  • Аўта 1 дзень – падарожжа на аўтамабіле ці шэрагу аўтамабіляў працягам 1 дзень(8 гадзін) каля 40-50 км тура, усяго да 150 км з даездам з Мінску
  • Аўта 2 дні – падарожжа на аўтамабіле ці шэрагу аўтамабіляў працягам 2 дні з начлегам, звычайна можна раздзяліць тур на два 1-дзённых, але гэта зніжае ўражанне
  • Велатур, роварны тур – візуальныя, медыйныя (музыка, гук, малюнкі) творы, абрады, стравы, паслугі і сэрвісы
  • Водны тур – пісьмовыя вытокі, кнігі, нарысы, меркаванні або каментары
Маршруты разлічваюцца на 8 гадзін падарожжа ўдзень

Звесткі аб маршрутах падаюцца як:
  • Месцы - адміністрацыйныя раёны ці іншыя геаграфічныя аб'екты, нават і віртуальныя
  • Геніі – славутыя людзі, genius loci, духі або унікальныя з'явы месца
  • Сэнсы – паняцці, з'явы, існасці, фармулёўкі
  • Фармат – сродак і форма падарожжа, напрыклад, аўтатур двухдзённы з начлегам
  • Статус - асаблівасці, стан гатоўнасці падарожжа
  • Рэйтынг - ацэнка падарожжа па пазнавальнасці, эстэтыцы, забаўляльнасці, камфорту
  • Аўтар - аўтар вобраза ці тэкста
Выстаўленне камбінацыі фільтраў дазваляе абмежаваць набор падарожжаў, згодна індывідуальным перавагам.
Што такое карта госця
«Карта Госця» - гэта пластыкавая смарт-карта.

Карта Госця падае права аднаразовага наведання па ўсёй Беларусі (задарма ці са зніжкай ад 10% да 50%) музеяў і экскурсій, мастацкіх галерэй, заапаркаў, аквапаркаў, назіральнай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Таксама яна ўяўляе сабою электронны праязны для аплаты падарожжаў на гарадскім транспарце і цягніках гарадскіх ліній.

Карта таксама падае права атрымання зніжак да 30% у гатэлях, рэстаранах, кафэ, крамах, аграсядзібах, на пракат аўтамабіляў і ровараў паводле пераліку партнёраў, паказанага ў даведніку і на сайце minskpass.by.

Зніжкамі ў аб'ектах гэтага тыпу можна скарыстацца цягам 3 гадоў пасля набыцця карты незалежна ад часу актывацыі карты пры наведанні аб'ектаў першага тыпу.

Партнёрамі Карты Госця з'яўляюцца больш за 600 турыстычна прывабныя аб'екты па ўсёй Беларусі.

Падрабязнее на афіцыйным сайце карты гостя minskpass.by


Навіны