Аб праекце
Сэнсавы турызм - падарожжы па звычайных месцах, але незвычайныя па сэнсе.
Ты вандруеш па Беларусі, агортваючыся падзеямі, творамі, думкамі, сэнсамі.
Ты становішся суўдзельнікам, пазнаеш геніяў свайго месца, перажываеш гісторыю, як частку свайго жыцця, а гэта зусім іншая справа.
Мы стараемся выявіць прыгажосць і сілу нашых месцаў і нашых геніяў з усіх бакоў.
Геній майго месца ГММ - нацыянальны праект сэнсавага турызму.
Сотні падарожжаў па ўсёй Беларусі. Кожны куток слаўны сваім геніем - чалавекам, які адмеціў і змяніў сваё месца. Часам мы забываем пра сваіх геніяў, але трэба іх помніць, бо яны наш падмурак. Кожны з нас стане мацнейшым, калі возьме ўзор са свайго генія.
ГММ-падарожжы - для самастойных, неабыякавых і актыўных людзей.
Вандруйце самі на аўто, ровары, пешшу. Сям'ёю, з сябрамі, аматарамі, калектывам.
Кожны тур дае мапу, даведнік, аўдыёгід, літаратурныя і медыйныя дадаткі. Можна вандраваць на канапе, гледзячы, чытаючы або слухаючы вобразы і тэксты.
Кожны зможа знайсці падарожжа па душы
Камусьці важна, каб падарожжа было пазнавальным, некаму эстэтыка і прыгажосць мясцовай архітэктуры і прыроды, адзін хоча не сядзець на месцы і ўдзельнічаць у нейкіх актыўнасцях і эвэнтах, іншы ж спакойна адпачыць у камфортным месцы, а нехта хоча атрымаць ад падарожжа ўсё разам узятае. Усе мы розныя. Але не ў залежнасці ад нашых пераваг, адно з самых галоўных, што мы ўсе хочам атрымаць, калі вандруем - эмоцыі.
У кожнага ГГМ-падарожжы ёсць рэйтынг, які дапаможа знайсці менавіта тое падарожжа, якое прынясе Вам шмат дадатных эмоцый.