СЭНСАВЫЯ ПАДАРОЖЖЫ ПА БЕЛАРУСІ
Падарожжы, вобразы, тэксты, звязаныя са слаўнымі людзьмі - геніямі нашых месцаў
277
усе
аператары

gmm@gmm.by
Аб праекце

Сэнсавы турызм - падарожжы па звычайных месцах, але незвычайныя па сэнсе.
Ты вандруеш па Беларусі, агортваючыся падзеямі, творамі, думкамі, сэнсамі.
Ты становішся суўдзельнікам, пазнаеш геніяў свайго месца, перажываеш гісторыю, як частку свайго жыцця, а гэта зусім іншая справа.
Мы стараемся выявіць прыгажосць і сілу нашых месцаў і нашых геніяў з усіх бакоў.

Геній майго месца ГММ - нацыянальны праект сэнсавага турызму.
Сотні падарожжаў па ўсёй Беларусі. Кожны куток слаўны сваім геніем - чалавекам, які адмеціў і змяніў сваё месца. Часам мы забываем пра сваіх геніяў, але трэба іх помніць, бо яны наш падмурак. Кожны з нас стане мацнейшым, калі возьме ўзор са свайго генія.

ГММ-падарожжы - для самастойных, неабыякавых і актыўных людзей.
Вандруйце самі на аўто, ровары, пешшу. Сям'ёю, з сябрамі, аматарамі, калектывам.
Кожны тур дае мапу, даведнік, аўдыёгід, літаратурныя і медыйныя дадаткі. Можна вандраваць на канапе, гледзячы, чытаючы або слухаючы вобразы і тэксты.

Кожны зможа знайсці падарожжа па душы.
Камусьці важна, каб падарожжа было пазнавальным, некаму эстэтыка і прыгажосць мясцовай архітэктуры і прыроды, адзін хоча не сядзець на месцы і ўдзельнічаць у нейкіх актыўнасцях і эвэнтах, іншы ж спакойна адпачыць у камфортным месцы, а нехта хоча атрымаць ад падарожжа ўсё разам узятае. Усе мы розныя. Але не ў залежнасці ад нашых пераваг, адно з самых галоўных, што мы ўсе хочам атрымаць, калі вандруем - эмоцыі.
У кожнага ГГМ-падарожжы ёсць рэйтынг, які дапаможа знайсці менавіта тое падарожжа, якое прынясе Вам шмат дадатных эмоцый.
Увесь кантэнт падарожжа мы прапануем бясплатна. Ад Вас патрабуецца толькі ўглыбіцца ў сэнс гэтага падарожжа і атрымаць эмоцыі. Паспрабуйце, Вам спадабаецца!
У распрацоўцы
У распрацоўцы
У распрацоўцы
Но мы будзем вельмі ўдзячныя, калі ў Вас ёсць магчымасць ці жаданне падтрымаць праект, каб ён развіваўся далей, бо пошук інфармацыі для падарожжаў, распрацоўка і адладка маршрутаў, стварэнне аўдыягіда, даведніка і многа многа іншага займае вельмі шмат часу. Усе гэта мы робім на самаахвотных пачатках.
Пасля таго, як Вы увялі emai, нумар тэлефона і выбралі суму, націсніце кнопку «Аформіць».

Вы пяройдзеце на спецыяльную абароненую аплатную старонку працэсінгавай сістэмы bePaid. На аплатнай старонцы будзе ўказаны нумар замовы і сума плацяжу. Для аплаты варта ўвесці свае картачныя дадзеныя і пацвердзіць плацёж, націснуўшы кнопку «Аплаціць».

Калі аплатная карта падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэмай будзе прапанавана прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўладальніка карты на старонцы Вашага банка (банка, які выдаў Вашу карту).

Звяртаем Вашу ўвагу, што пасля правядзення плацяжу на ўказаны Вамі электронны адрас прыйдзе пацверджанне аплаты. Просім Вас захоўваць дадзеныя аплат.
Мы прымаем плацяжы па наступных банкаўскіх картах: Visa, VisaElectron, MasterCard, Maestro, Белкарт.


Плацяжы па банкаўскіх картах ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Аплатная старонка сістэмы bePaid апавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы даных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя даныя захоўваюцца ў зашыфраваным відзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому. Доступ да аўтарызацыйных старонак ажыццяўляецца з выкарыстаннем пратакола, што забяспечвае бяспечную перадачу даных у Інтэрнэте (SSL/TLS).
Інструкцыя: