СЭНСАВЫЯ ПАДАРОЖЖЫ ПА БЕЛАРУСІ
Падарожжы, вобразы, тэксты, звязаныя са слаўнымі людзьмі - геніямі нашых месцаў
277
усе
аператары

gmm@gmm.by
На youtube-канале Радыё Марыя з'явілася перадача аб праекце Геній майго месца.
Акрэслілі асноўныя рысы ідэі сэнсавага турызма, расказалі аб асаблівасцях і адметнасцях праекта. Пагутарылі пра кнігу "Юзаф Бака. Геній майго месца", пра біяграфію і творчую спадчыну неардынарнага ксяндза і паэта, а таксама пра месіянерсую дзейнасць Ю.Бакі, які заснаваў каталіцкую місію ў Блоні.

Падрабязна расказалі пра маршрут "Загібелька лепш Парыжа", прысвечаны народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу і вызначылі ў чым яго пазнавальная каштоўнасць і незвычайнасць.

Адказалі на пытанне чаму могількі розных канфесій з'яўляюцца неад'емнай часткай турыстычных маршрутаў праекта "Геній майго месца".
Вы даведаецеся, чым адметная сядзіба Блонь, якія вершы пісаў Юзаф Бака, а таксама пра тое, якіх творах Якуба Коласа ўзгадваецца Пухавіцкі край і куды паехаць, каб пабачыць улюбёныя месцы паэта.