Інфа-тур цэнтр УП "БАЭС-сервіс" Мінск, Платонава, 22-1008 e-mail: gmm@gmm.by тэл. +375 17 284-42-20 9.00 - 20.00 штодзённа
Да Цмока
Кажуць тут жыве цмок,і таму шмат доказаў. Толькі цмока трэба сцерагчы.
Дукорскі маётак
Музейны комплекс заснаваны на месцы былой сядзібы Агінскіх, Оштарпаў, візітнай карткай якога з'яўляюцца перакулены дом і ўязная брама са старажытнай ліпавай алеяй.
Дукорскі палац
Дукорскі палац Оштарпа быў самым вядомым і гасцінным месцам у акрузе. Палац перажыў рэвалюцыі ды калектывізацыі, але не не захаваўся да сённяшніх дзён.
Цмокава балота
Раней жыў тут Цмок. Кіпці тачыў – барозды ў балоце з'яўляліся, хвост валачыў – азёры.
Мацярынскае возера
Цмокавы фантаны
Цмок дыхае фантанамі, якія ўзвышаюцца на дзесяткі метраў уверх. Раней цмок сілкаваўся балотным серавадародам, цяпер – чыстай энергія.
ЦЭЦ
На гэтым месцы планавалася будаўніцтва атамнай цеплаэлектра-цэнтралі. Пасля выбуху Чарнобыля ад выкарястання атаму адмовіліся. А пабудавалі ЦЭЦ- другі па вышыні аб'ект Беларусі, вышынёй труба 240 метраў. Тут зараз жыве цмок.
Вялікая кітайская сцяна
Тапанімічны сад
Яблыневы лес
Рэдкая і фантастычная з'ява! Лугавіна, недзе кіламетр на паўкіламетра, парослая рэдкімі яблыневымі дзічкамі ці ірговымі хмызамі.
Жораўскае гарадзішча
Старажытнае селішча 0 г.н.э на беразе ракі Свіслач
Маставая
Праз лес з двух берагоў Свіслачы перад вайною пракладзена дарога з Ігумена-Чэрвеня на Ужляны-Узляны. Дарогу праклалі, зраблі насып. Але маста няма, і ніколі не будзе.
Яўрэйскія могілкі
На высокім беразе ракі Свіслач на ўзвышшы сярод высокіх соснаў схаваліся старажытныя яўрэйскія могілкі. Самыя старыя магілы датуюцца ажно 18 стагоддзем.
Мост праз Свіслач
Невялікі пейзажны масток, які злучае два берагі Свіслачы