Па-над Пціччу
Падарожжа ўздоўж ракі Пціч па кранальных рэштках маёнткаў і двароў беларускай шляхты, сцюдзёных крыніцах і захапляльных краявідах.
Прылукі
Дварцова-паркавага комплекс, які узьведзены на месцы праваслаўнага манастыра ў вёсцы Прылукі. Месца, дзе быў зняты першы беларускі фільм "Лясная быль" пра ад'езд апошніх уладальнікаў сядзібы Чапскіх. Падчас Другой сусветнай вайны ў Прылуках размяшчаўся загарадны дом гаўляйтэра Беларусі Вільгельма Кубэ.
Прылукі. Гаспадарчы двор
Палацава-паркавы комплекс займаў плошчу 5 га. У ніжнім ярусе быў закладзены парк і цэлы комплекс гаспадарчых пабудоў. Да нашых дзён захаваліся хлебны свіран, дом для рабочых, бровар і дом кіраўніка.
Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
Прыгожая царква на абрывістых берагах ракі Пціч з багатай гісторыяй, якая пачынаецца задоўга да яе будаўніцтва.З гэтай кропкі адкрываецца выдатны від на раку і Прылуцкі палац.
Маёнтак Русінавічы
Сядзіба, пабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя на валах старажытнага гарадзішча з характэрнымі рысамі «новага» стылю ў архітэктуры. Тут нарадзіўся вядомы графік Антоній Уніхоўскі і адпачываў знакаміты кампазітар і скрыпач Міхал Ельскі.
Мокрая гара
Мокрая Гара - гэта ўнікальная прыродная з'ява, узвышша з-пад якога б'юць адразу некалькі крыніц.
Анопаль
Веска, названая ў гонар Ганны Кунегунды Халецкай. Радавы маёнтак Радзівілаў, пра былую веліч якога нагадваюць толькі рэшткі пейзажнага парку.
Аэраклуб "На ўзлёт"
Паміж Войраўкай і Шабунямі на фермерскіх землях усталявалі аэрадром для малай авіяцыі. Тут амаль з дзясятак самалётаў, і усе лётаюць па-сапраўднаму.
Касцёл Святога Роха
У Шабунях на могілках стаіць можа самы ўтульны, свойскі драўляны касцёл святога Роха. Капліца была пабудавана ў XVIII cтагоддзі. Легенда кажа, што, калі ў гэтыя месцы прыйшла эпідэмія халеры, католікі разам з праваслаўнымі набылі абраз св. Роха, усталявалі яго ў галоўным алтары капліцы, і заразная хвароба адступіла.
Помнік Аляксандру II
Побач з царквой Святой Ганны стаіць помнік Аляксандру ІІ, збудаваны ўдзячнымі сялянамі ў памяць аб адмене прыгоннага права.
Царква Святой Ганны
На гэтым месцы у 1780 па загаду Ю. Прозара была збудавна грэка-каталіцкая Пакроўская царква, якая ў часы Другой сусветнай вайны была зруйнавана нямецкімі захопнікамі. У 1998 годзе пачалося будаўніцтва новай царквы Святой Ганны.
Помнік землякам
Мемарыял пабудаваны ў гонар загінуўшых землякоў у часы Вялікай Айчыннай Вайны.
Сямейнае пахаваньне Ельскіх
На гарадзішчы,жалезнага веку, якое месціцца ва ўрочышчы Кобань у полі, месцяцца старыя каталіцкія могілкі з сямейнымі пахаваннямі Ельскіх.
Маёнтак Дудзічы
Дудзіцкая сядзіба пабудаваная на рацэ Пціч Юзэфам Прозарам у формах позняга барока. За домам на дзвюх тэрасах размяшчаўся рэгулярны парк у выглядзе невялікіх баскетаў, абнесеных па перыметру ліпамі.У аснове планіровачнага рашэння ніжняга парку была задзейнічана арыгінальная водная сістэма ў пойме Пцічы, дзе рака робіць выгін.
Масткі "4 сезона"
У гэтым месцы праз Цітаўку адзін за адным перакуліліся 4 мастка "Сезоны года". Яны атрымалі ,менавіта, такую назву таму, што інтэнсіўнасць ракі адлюстроўвае адпаведны стан прыроды.
Дудуткі
Парк забаў і гістарычных рэканструкцый.
Яўрэйскія могілкі
Мемарыял Узлянскага бою
Пярэжыр. Амфітэатр
Tilda Publishing