Пайду зараз да лесу, ужо вечар надыходзіць,
І першай з мірыядаў Венера-зорка ўсходзіць.
Над дрэвамі ў змроку чароўны шэпт сягае.
Пачую гоман птушак, што чарадой ўзняліся,
А можа я ўбачу, як у месячным адбіцці
Купаецца ў возеры дзяўчына маладая.
Зашмат мне ўспамінаў дзей-слоў напаўзабытых!
Срод пахаў начных кветак, карункамі ўвітых,
Пайду пакуль туманы ад вод ўзыдуць рана,
І ў цёмным чужым гаі, як у дуброве нашай,
Буду гукаць і слухаць, ці рэха мне адкажа,
А потым пачытаю "Собаля і панну".
Пачытайце!
Юрый Важнік
Паедзем мы на ловы, ловы,
Таварышу мой!
На ловы - ловы, на ловы
Да зялёнай дубровы,
Таварышу мой!
Падхапіў Міхал:Аж там ляціць заяц, заяц -
Таварышу мой!
Спускай хорта ў ловы,
Хай ён зайца зловіць,
Таварышу мой!
А зараз падзелім, дзелім,
Таварышу мой!
Табе заяц і сарна,
А мне собаль і панна,
Таварышу мой!
***
** *
Навіны былі няўдалыя. Лаўкініс зкрыўлёны, хворы ці зтурбаваны, вылез з сваёй хаціны, прылепленай у яры, недалёк ад лесу, сярод дзікіх хмызнякоў. У настроі ён быў змрочным і анархістычным; ястрабіныя яго вочы пазіралі дзіка з малажавага яшчэ твару; рухі яго былі павольныя і зацяжныя, як у заспанага котка.***
Калі б я быў дастойны жыць ў нябёсах,
Цябе кахаў бы ў анёльскім лёсе;
Але хоць час у прах дух мой тлочыць,
Аддам жыццё я за Лаўры вочы..
Але хоць час у праху дух мой тлочыць,
Хачу я пакахаць Варшулкі вочы.
** *
Ад алешніку, які расце на заходнім баку дарогі, цені падалі ўжо на луг настолькі доўгія, што, здавалася, апіраюцца на краі відочнага свету. Яшчэ дзе-нідзе на жоўта-шэрых пагорках ляжала бледнае свячэнне і вяршкі дрэў развітваліся з сонцам гэтым тусклым румянцам. Неўзабаве цень стаў панаваць паўсюды.***
Распіраючы туман шырокімі грудзьмі пары рысістых коней, вузкай лугавою дарожкаю вярталіся Міхал са Станіславам у тарантасе, за імі рухаўся Пакаш аднаконнай каламажкай. Ад пакінутага фальварка далятаў хор галасоў пісклівых, але чыстых, строячых літоўскую песню вясельную ці развітальную? - хто яе ведае? - але пранізлівую.** *
Коні пыхалі рытмічна, выкідваючы з ноздраў трубы пары. І больш у цемры, засяроджаныя ўважліва да няпэўных засад ночы туманнай і месяцовай, рухаліся выдатна, высокія ў шыі, нецярплівыя і паслухмяныя адначасова, рэдкія парадныя красуны.ІІІ.
ВАЛЬНАЯ АБЛАВА
***
Пляліся Міхалу розныя байкі з успамінаў дня і з пачутых размоў або ранейшых сноў. Доўга ён ведаў, дзе спачывае, у якім раскладзе сценаў і вокнаў, і ўяўленне стваралася яшчэ свядома. Потым закруцілася ўсё, што знаходзілася ў часе і прасторы і панеслася ў велізарным, лятучым віры...
Ваўкоў шмат паміж Соламі і Шэтэкснай, зыходзяцца ўсе да Шыманц, дзе гатуецца вальная бітва - - Бо гэта не на самай справе ваўкі, але ворагі - - цягнуцца швадронамі праз лясныя дарогі, на вялікія паляны, а мы (паляўнічыя) сканцэнтруем свае сілы, калі прыбудзе Радзівіл са штабам і возьме над намі каманду. - Ваўкі маюць аднолькавыя шэрыя мундзіры, мы розныя ўборы; нават шкада, што настолькі розныя, што цяжка распазнаць у цемры і ў лесе - Я (Раецкі) ў шэрагу з Пуцэвічам і Рудамінам, які мае мянушку Дусяцкі. Я таксама нашу сваю мянушку Дунін, а Пуцэвіч - Даленга. Гэта любы ведае, ды ўжо дамовіліся на нарадзе ў Солах.***
***
ІV.
РАЗВІТАННЕ З ПАЛЯМІ
Едучы брычкай з Южынт да станцыі чыгункі 1-га верасня, Міхал Раецкі складаў вершы на развітанне з летнімі вакацыямі. Звязаныя выразы, насычаныя непасрэдным уражаннем, дастаўлялі яму смутак і спакой. Шкадаваў край і людзей, якіх пакідаў, і, аднак, знаходзіў асалоду і ў самім развітанні, таму што малады не баіцца развітвацца з добрым днём, упэўнены, што прыйдуць такія ж, або яшчэ лепшыя. Крыніца асалоды знаходзіцца ўнутры нас і называецца маладосцю. У яго не было адчування, што нешта памірае ў ім ці каля яго, але толькі засынае дзеля хуткага, абноўленага абуджэння.***
Вознік жыгнуў коней і пусціў іх бегам.V.
ТРЭМБЕЛІШКІ
Зіма ў гэтым годзе рана наступіла, і трымала без адлігі, так што ў сярэдзіне снежня мала што было чорнага ў свеце, усё пад снегам. Дахі сядзіб апранулі асляпляльна белыя каўпакі, толькі на заходзе крыху з румянцам; узгорыстыя палі і, нават, возера застылі адным, мяккахвалістым разлогам, па якім можна было бяспечна ездзіць санкамі, калі гэта было да ахвоты, шмыгаць з месца на месца, скарочаным шляхам, калі край ведаеш. Чарнелі толькі лясы, але і тыя, скарочаныя ад зямлі гурбамі, аснежанымі галінамі, зліваючыміся з белым небам.***
А калі ўсе пеўні праспявалі, і світанак вытаргнуўся з цяжкіх, енчучых змрокаў, край вакол Трэмбелiшак выясніўся яшчэ бялейшым, зусім ціхім і такім нявінным, як быццам ніколі і не быў полем бедства і пагібелі.VІ.
ХАСКЕЛЬ.
Паляўніцтва адвеку ёсць каралеўская забава, але да таго шэрагам стагоддзяў было асноўным заняткам людзей, часткай жыцця кожнага дарослага мужчыны, і тады не ўяўляла сабою неспажытыя ўцехі, было барацьбою чалавека са зверам і падсвядомым паглыбеннем чалавека ў таямніцы прыроды. Моц і зачараванне першабытнага паляўніцтва захаваліся ў інстынктах некаторых лоўцаў, прасцякоў у навуцы, але майстроў ў адносінах з прыродай, альбо такіх цывілізаваных людзей, якія ўмеюць здзічэць на пэўны час, каб адпачыць ад нуды і клопату цывілізацыі.VІІ.
БУКЕТЫ
На заканчэнне навагодніх паляванняў у князёў S. дзень быў сонечны, цёплы і радасны, такі, што снілася ўжо вясна ў палацавым парку, вялікім гаі, пакрэсленым жвіраванымі дарогамі сярод прыродных раслін і штучных садоў, які ствараў у некаторых частках ілюзію дрымучага лесу, у іншых быў багатай рамай і перспектывай для светлых сцен палаца, флігеляў, аранжырэй, розных жылых будынкаў, якія праглядаліся далёка праз аголеныя ад лісця дрэвы.VІІІ.
ВЯСНОВАЯ ЦЯГА
Заходняя зара, поўная яшчэ сонца, раззалачоная на адну палову неба, на другой ужо прасякнутая апалавай, фіялетавай пералівістай бледнасцю, давала распазнаць, як жорсткія алешыны, млявыя бярозы і прыземленыя кусты ўжо абгарнуліся цёплай зялёнай марляй на зімовых вузлах галін - як на лясной коўдры, асабліва дзе вільготна, мільёны бледна-зялёных вострых мечыкаў наставіліся ўверх, а дзе-нідзе нецярплівыя першацветы пачалі крычаць жоўтымі праменьчыкамі, што ўжо вясна.ІХ.
СЯЛЯНСКАЕ ПАЛЯВАННЕ
Ноччу, праз лес, ахоплены глыбокай цемрай, крокі нейкіх жывых істот стукалі па цвёрдым, знікалі ў імхах, часам хрусцелі па сухому галлю. Хто б іх пачуў, свядомы ў фанетыцы лясных шумоў, адразу пазнаў бы, што не звер ломіцца скрозь гушчар, а людзі, толькі ў тыя паўночныя гадзіны - хіба, разбойнікі.Х.
НА ВЯЛІКІХ ВОДАХ
Прыйшоў ліпень, такі свежы ў зеляніне і такі багаты на збожжа, садавіну і ягады ў акрузе азёрскай, што здавалася зямля квітнее і нараджае ў першы раз. Каб аглядзець яе, лепш за ўсё праплыць шэрагам азёр, звязаных з ракой Святой, спакойна весці дубіцу па трыснягу і прыбярэжных аерах, або правіць на сярэдзіну, трапна наладзіўшы дзюбу лодкі на кірунак плыні, што яе цягне і шпарка нясе амаль без дапамогі вясла. Толькі пагоркі, афарбаваныя збожжам або гаі над вадой, і яшчэ больш буч-венцер, пасаджаны на беразе і выступае над паверхняй, мінаюць спешна, даючы уяўленне аб хуткасці плыні, якая нясе лодку на сваім шкляным блішчастым хрыбце.ХІ
ШТО КАМУ НАКАНАВАНА
Пасля заканчэння нядзельнага набажэнства ў касцёле ў Южынтах узыйшоў пробашч на амбон. Пропаведзь казаў ужо перад імшою, у сённяшнюю нядзелю зараз павінен быў чытаць Евангелле па-польску і па-літоўску. Ніхто па той лектуры не абяцаў сабе хваляванняў, да таго ж, не адзін адчытаў ужо Евангелле з кнігі для набажэнства - а ўсё ж урачысты настрой чакання панаваў на тварах мужчын, ток цікаўнасці казытаў кабет. У алтары было даволі пуста. Пані з Южынт, з-за спякоты, былі на ранішняй імшы: на калатарскай лаўцы сядзеў адзін Міхал Раецкі. На процілеглай лаўцы, занятай, як правіла, грамадствам з Гачан, не было старога пана Леанарда Пуцэвіча, які, зрэшты, рэдка з хаты выходзіў, нават да касцёла: там сядзеў толькі Пакаш, усімі званы капітан, і ахмістрыня з Гачан, шляхцянка. З дзясятак іншых постацяў, мужчынскіх і кабечых, па гарадскому апранутых, месціліся яшчэ ў prezbiterium, адзначыўшы праз набліжэнне да вялікага алтара сваю прыналежнасць да мясцовай gentry. У дзвярах ад закарыстыі, абпёршыся ў праёме, як карыятыда, нерухомай і выклікаючай паставай стаяў Станіслаў Пуцэвіч. Але ўся вялікая нефа была забітая галовамі люду, направа мужчын, злева кабет, абодва ланы: шэры і каляровы, падзеленыя пасярод пустым калідорам. Усе яны стаялі на каленях, заледзьве кагось знаёмага можна было адрозніць у збітай мазаіцы галоў, мужчынскіх самадзелаў, яркіх хустак і кветак, абсыпаючых кабет. Толькі калі на слуханні Евангелля зрабіўся рух і кароткі шум уставання разам натоўпу, выявілася на агульным фоне выбітная група Трэмбелёў. Яны былі ўсе, старыя і маладыя, адзначаныя сажэнным ростам, і хоць адны мелі сівыя валасы на галовах і на плячах курты, іншыя маладыя - чупрыны і, нават, там і сям чорны сурдут, сціслая іх купа стварала нібы асобны клан, адзначаны спадчынным падабенствам і нейкай выключнай сення сур'ёзнасцю. Юзаф Трэмбел, васьмідзесяцігадовы дзед, стаяў на фронце сям'і, нахілёны, але яшчэ моцны, без палачкі, трымаючы снежны, шчаціністы падбародак у правай далоні, з правым локцем, абпёртым на левай далоні. Яснымі яшчэ, удумлівымі вачыма сівы ўпёрся ў вялікі алтар, як быццам задаваў богу справу росквіту свайго патомства і пытаўся аб будучым яго лёсе. Побач з дзедам малодшы з унукаў, таксама Юзаф, адметны такімі светлымі кучарамі, што адлюстроўвалі белым ад здаровай, дваццацігадовай скуры. Пушчаныя міма вушэй, хоць і з вонкавай павагай, словы Евангелля, але чакалася з агульнай людской цікаўнасцю слоў, якія тычацца непасрэдна моманту. А амаль усе ў касцёле, акрамя, магчыма, зялёнай моладзі, ужо ведалі, што будзе абвешчана; чакалі, аднак, з напружанай увагай урачыстых слоў з амбона, каб мець тое задавальненне, што іх пачулі на ўласныя вушы. А словы павінны былі быць важнымі і ад чалавечай памяці не слыханыя. Пасля чытання святых тэкстаў настаяцель адкашляўся і зрабіў доўгую паўзу, мабыць, ад эмоцый. Пасля чаго ўзяў у рукі тонкі сшытак з пералікам людзей, якія бяруць у шлюбны стан і гучным, але кранальным голасам прачытаў:** *
Сонца зайшло, і неба без аблокаў пакрыла апалавай, зарумяненай паўсферай ціхі край. Воды вузкага паміж пагоркамі возера ператварыліся ў бездакорнае паліраванае шкло, паблісківаючы пацінавым срэбрам. Ля берага, пад навіслай купінай чорнай альшыны, вада, ужо зусім прыцемненая, як быццам ўплывала ў грот, прыцягваючы вочы, каб убачыць нейкія танцавальныя і пажадлівыя вобразы, бо ноч прыходзіла незвычайна цёплая, потная яшчэ ад мінулай спякоты і адураючага паху. Салодкім пахам паравала возера, квітнеючая на прыбярэжным ўзгорку канюшына напаўняла паветра проста галавакружным парфюмам.ХІІ
ШЭПЕТА
Няма ў свеце такой таварыскай, сельскай, рамантычнай чыгункі, як тая, што ідзе ад Калкун да Радзівілішак. Стасуючыся да мясцовых патрэб і густаў, цягнікі ніколі не спяшаюцца, добрыя і паблажлівыя да падарожнікаў, калі тыя спазняюцца да станцыі; вагоны несамавітыя, маюць ўнутры перанятыя са стайні ажурныя боксы з адкрытым ўздоўж калідорам; якія, аднак, перавозяць ня коней, а звычайных і лагодных людзей з арэнай бесперапыннага руху праз цэнтр і прыемных размоў па кутах. Хіба, што нейкі мізантроп возьме замкнуты адсек першага класа; пазбегне ён тады агульнай мітусні суайчыннікаў, але патрапіць у грамадства генерала, які абавязкова знаходзіцца ў кожным купэ першага класа. Так што людзі, якія вызнаюць прынцып, што падарожжа па родным краі не з'яўляецца амерыканскім ужыткам сілы пары для пажырання прасторы, але павучальная і поўная прысмакаў абывацельская забава - едуць другім, і нават трэцім класам. У гэтых шумных вагонах сустрэнеш нярэдка мясцовага багацея, які, калі б захацеў, мог бы ўсю чыгунку набыць ва ўласнасць, але жадае плаціць менш, а бачыць і чуць больш людзей.ХІІІ.
У САДЗЕ
На дзясяты дзень пасля той, што не адбылася, сустрэчы з Міхалам, Варшулка ў паўднёвых, вальнейшых ад працы гадзінах увайшла ў пакоі фальварку ў Патылцы, дзе гаспадыня, пані Марсела, мясіла пшанічнае цеста, прызначанае для двара.ХІV.
СЕЛЬСКАЯ ЦІШЫНЯ
-Нудна ўжо на полі па сабраным збожжы? што, Хетка?
Так казаў Міхал, лежачы на схіле сухога, пакрытага іржышчам поля, да прыгожай выжліцы, жамчужыне ангельскіх лягавых сабак, якая на тую ўвагу адказала сумнымі вачыма, хоць усміхаючыся напаўвусны з-пад пяшчотнай фафлы, а сухім хвастом патакуючы шматкротна. Міхал правёў руку па чорным аксаміце яе скуры, ладна ахінаючай доўгае цела, якое складзена з артыстычнага набору костак і цягліц.ХV.
ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ
Дваццатага кастрычніка каля дзевятай раніцы Міхал Раецкі, у падарожным убранні і з куфэркамі, ехаў брычкай ад чыгуначнай станцыі. Незвычайныя абставіны прывялі яго ў гэты час да Южынт: з-за халеры былі прыпыненыя лекцыі ў Дорпатском універсітэце, з чаго адбыўся нечаканы адпачынак для Міхала, які два месяцы таму адсюль з'ехаў. Гэты перыяд зусім іншых перажыванняў сяброўскага жыцця ўсыпіў у ім трохі ўспаміны лета. Аднак і сёння вітаў любоўю радзімае паветра, але адчуваў у ім халадок, нібы, прыняцце з-за надыходзячай ужо восені, якую рэдка тут бачыў. На палях азімая рунь, на лугах прывялая трава, поўна залатога лісця на дрэвах і воды азёр зморшчаны халоднай хваляй, з пенай ля берагоў - край задумаўся трохі, пастарэў.