Інфа-тур цэнтр УП "БАЭС-сервіс" Мінск, Платонава, 22-1008 e-mail: gmm@gmm.by тэл. +375 17 284-42-20 9.00 - 20.00 штодзённа
Што такое гід-даведнік
Гід даведник - гэта электронны пдф дакумент, які мае інфармацыю пра ўсе пункты маршруту. Інфармацыя складаецца з тэксту, фота, карт-схем і ўмоўных пазначэнняў. Інфармацыя пераплецена сэнсамі пра генія, яго неацэнным укладзе ў нашу гісторыю. Гід даведник зручна раздрукаваць, мае інтэрактыў, таму вазьміце з сабой ручку ці аловак, каб пакідаць каментары і запаўняць пустыя радкі.
Аб праекце
Сэнсавы турызм - падарожжы па звычайных месцах, але незвычайныя па сэнсе. Ты вандруеш па Беларусі, агортваючыся падзеямі, творамі, думкамі, сэнсамі. Ты становішся суўдзельнікам, пазнаеш геніяў свайго месца, перажываеш гісторыю, як частку свайго жыцця, а гэта зусім іншая справа. Мы стараемся выявіць прыгажосць і сілу нашых месцаў і нашых геніяў з усіх бакоў.
Геній майго месца ГММ - нацыянальны праект сэнсавага турызму. Сотні падарожжаў па ўсёй Беларусі. Кожны куток слаўны сваім геніем - чалавекам, які адмеціў і змяніў сваё месца. Часам мы забываем пра сваіх геніяў, але трэба іх помніць, бо яны наш падмурак. Кожны з нас стане мацнейшым, калі возьме ўзор са свайго генія.
ГММ-падарожжы - для самастойных, неабыякавых і актыўных людзей. Вандруйце самі на аўто, ровары, пешшу. Сям'ёю, з сябрамі, аматарамі, калектывам. Кожны тур дае мапу, даведнік, аўдыёгід, літаратурныя і медыйныя дадаткі. Можна вандраваць на канапе, гледзячы, чытаючы або слухаючы вобразы і тэксты.
Кожны зможа знайсці падарожжа па душы Камусьці важна, каб падарожжа было пазнавальным, некаму эстэтыка і прыгажосць мясцовай архітэктуры і прыроды, адзін хоча не сядзець на месцы і ўдзельнічаць у нейкіх актыўнасцях і эвэнтах, іншы ж спакойна адпачыць у камфортным месцы, а нехта хоча атрымаць ад падарожжа ўсё разам узятае. Усе мы розныя. Але не ў залежнасці ад нашых пераваг, адно з самых галоўных, што мы ўсе хочам атрымаць, калі вандруем - эмоцыі. У кожнага ГГМ-падарожжы ёсць рэйтынг, які дапаможа знайсці менавіта тое падарожжа, якое прынясе Вам шмат дадатных эмоцый.
Што такое аудыёгід
Аўдыягід – аўдыязапіс, што выкарыстоўваецца для самастойнага знаёмства з аб'ектамі па маршруте, зробленае на базе мабільнага дадатку izi.TRAVEL (Android, iOS).
У аўдыягідзе выкарыстоўваецца GPS-навігацыя, з дапамогай якой аўдыязапіс улучаецца аўтаматычна, калі вы набліжаецеся да адпаведнай кропкі маршруту. Пры гэтым запіс прайграецца ў фонавым рэжыме і вы можаце скарыстаць тэлефон як вам патрэбна: фатаграфаваць, праглядаць карту ці іншым спосабам.
Як плаціць
Выберыце патрэбныя Вам дадатковыя паслугі са спіса Паслугі ГММ (друкаваны гід, экскурсавод)*. Укажыце колькасць чалавек, якія адправяцца з Вамі ў падарожжа. Выберыце адзін з двух варыянтаў аплаты:
Кошт ГММ. Аплата паслуг ГММ.
Поўныя кошт. Аплата поўнага кошта тура (паслугі ГММ, паслугі на месцах).
На перыяд наладкі можна выбраць толькі кошт ГММ за 1 рубель.
* - у распрацоўцы.
Пра што гэта падарожжа?
Гэта падарожжа-своеасаблівая часовая спіраль, якая правядзе Вас па старонках гісторыі Пухавіцкага краю ад нашых дзён у далёкае мінулае праз самае сэрца Беларусі. Падарожжа акуне Вас у вадаварот гісторый і падзей, пакажа Вам сілу ведаў і падзей, і магчыма, прыадчыніць туманную заслону будучыні, бо "успомніць мінулае неабходна ў першую чаргу для таго, каб пабудаваць будучыню". Маршрут разлічаны на 1 дзень, 80 км, 8 гадзін.
У кожнага падарожжа ёсць свой рэйтынг ГММ - ацэнка тура па 4 мерах:
веды - пазнавальнасць, цікаўнасць
краса - эстэтыка, прыгажосць
дзеі - актыўнасць, рух, эвенты
лад - камфорт, бытавыя ўмовы
Кожная мера ад 0 да 4 балаў, ад журы ГММ. Ніжэй вы знойдзеце рэйтынг гэтага тура. Усе 24 пункты падарожжа звязаны сэнсамі і вершамі Бакі. У падарожжа ўваходзіць электронны даведник, аўдыягід для смартфона, зніжкі (музей, абед, кава). Дадаткова можна заказаць паслугі экскурсавода на ўвесь дзень, праехацца на конях ці застацца на вечарыну "а-ля Бака" ў рэстаране Спадчина.