Дзмітры Салодкі
21 лістапада 2021
Гэтыя фота зроблены куратарам выставы твораў мастака Аркадзя Астаповіча ў Нацыянальным мастацкім музею Дзмітрыем Салодкім. Выявы з'явіліся на радзіме геніяльнага мастака ў Навасёлках падчас сэнсавага падарожжа, якое ўмомант "намалявалася" у дыскусіі на выставе, як абсалютна неабходнае, каб зразумець астаповіцкі "толькі чароўны чорны".

Трэба было бачыць, з якім азартам і натхненнем Дзмітры "пойнтаваў" месцы і ракурсы твораў Астаповіча. Здавалася парою, што сам мастак патрабавальна і дакладна ці то падпраўляе свае творы, ці то правярае, што ж такога прыгожага мы, сучасныя, нарабілі, ды чаму лепей не стала!..