Сучасны чалавек – істота сацыяльная.
Фізіялогія займае ўсё меньшую частку асобы, усё большую - сэнсы. І, ведаеце, у якой грамады сэнсаў болей, тая і жыве лепей. І наадварот, калі жыццё цяжкае, дык выкараскаешся, толькі змяніўшы сэнсы.
Сэнсы ствараюць людзі.
Хто болей, хто меней. Нас, перш за ўсё, цікавяць геніі – тыя, хто сваімі сэнсамі перайначваюць не толькі сябе, але мноства людзей і іх наваколле.
Геніяў у нас ёсць, і шмат!
Часам мы іх забываем і шчыруем бясконцы паток навін і плётак. Мне казалі, што болей 5 секунд увагі не затрымаеш. Я не згодны, тут гаворка ідзе аб сітуацыі гандляра непатрэбным таварам, у якой галоўнае - хуткасць і тлум, бо калі пакупнік адумаецца, так не будзе продажу. Сапраўдныя рэчы – сон, яда, навучанне і гэтак далей, жыццё увогуле, патрабуюць часу і сэнсу.
На гэтым сайце так і будзе.
Гаворка тут пойдзе, наколькі магчыма, аб сапраўдных сэнсах, якія і да Гамера былі патрэбныя і пазней. Патрэбныя яны цяпер, упэўнены, будуць патрэбныя ў будучыні яшчэ ў большай ступені. Гэта сэнс хлеба каштуе дорага, сам хлеб - танны ды таннее.
Кожны квадрацік галерэі - гэта сэнс.
Кожны сэнс датычыць генія і месца. Кожны сэнс мае аўтара. Кожны сэнс мае форму:
Падарожжа – вандроўка, пошук сэнсаў па месцах, звязаных з геніямі
Тэкст - кнігі, пераклады, нарысы, меркаванні або каментары.
Вобраз - візуальныя, медыйныя (музыка, гук, малюнкі) творы
Падзея - цікавы факт, падарожжа або нейкая актыўнасць.
Выбірайце сэнсы з дапамогай фільтраў, чытайце, глядзіце, вандруйце, асэнсоўвайце, давайце свае сэнсы і прапановы.
Кожны тыдзень будзе новае!