Свіцязь - мусіць, самае паэтычнае месца ў сусвеце. Возера, наваколле, гісторыя, сімвалы, геній Адама Міцкевіча. Так, яго слова амаль ураўнаўважвае ўсё астатняе.
Адама Міцкевіч - найлепшы польскі паэта, бо, хаця ён адной крыві з намі, мовы ў нас розныя. І калі хочаш пачуць і зразумець генія, трэба чытаць, як ён ствараў - па-польску.
Świteż

Ktokolwiek będzisz w nowogródzkiej stronie,
Do Płużyn ciemnego boru
Wjechawszy, pomnij zatrzymać twe konie,
Byś się przypatrzył jezioru.

Świteź tam jasne rozprzestrzenia łona,
W wielkiego ksztalcie obwodu,
Gęstą po bokach puszczą oczerniona,
A gładka jak szyba lodu.

Jeżeli nocną przybliżysz się dobą
I zwrócisz ku wodom lice,
Gwiazdy nad tobą i gwiazdy pod tobą,
I dwa obaczysz księżyce.
Іншы варыянт - дачыняцца праз перакладчыка, каторы малаверагодна, што геній. І вялікае пытанне, ці зразумеў перакладчык, ці дазваляе яму мова, розум, адчуванне, такт
Калі жадаеце, параўнуйце пераклады з арыгінальным тэкстам. Проста цуд, арыгінал чароўны, а пераклады чараў не маюць. Як у брыдкаватым савецкім анекдоце пра жонку, што пабывала ў замежнай паездцы і дэманстравала свайму недасведчанаму мужыку, што такое стрыптыз. Так і тут, мігцяць месяцы, мігцяць, і "куст ракиты над рекой", і "достойно глубокое взора", і скажоны вершаваны размер, і шмат чаго яшчэ. Ну як дакрануцца сапраўднай скарбонкі, дасягнуць асляпляльных вяршыняў, не сапсаваць дакладнасці сэнсаў і прыгажосці слова? Мне захацелася перакласці па-свойму, здаецца, некаторых памылак я пазбегнуў.
Адам Міцкевіч

Свіцязь

балада
пераклад на беларускую мову Юрыя Важніка
Балада напісана 22-гадовым юнаком, толькі скончыўшым Віленскі універсітэт.
У мінулым - брацтва філаматаў і прамяністых, зараз - шчасце-няшчасце
жарснага кахання, наперадзе - складанае жыццё, выгнанне і паэзія.
Летам 1820 г. Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Тугановічы,
дзе і распачалося няспраўджанае каханне да Марылі Верашчакі.
На той час Марыля была ўжо заручоная з графам Ваўжынцам Путкамерам,
з якім пабралася шлюбам у 1821 г.
Балада прысвечана Міхалу Верашчаку – роднаму брату Марылі, які
падчас падарожжа да Свіцязі расказаў Адаму гэта паданне.
Як будзеш калі ў Нава́градскім краю,
Да Плужы́нскага цёмнага бору
Даехаўшы, успомні і шлях затрымай,
Каб лепшае ўбачыць з азёраў.

Свіцязь там яснае раскінула лонне,
У вялікім абшары свабодным,
Густою абапал пушчай чарнёна,
Гладкая, нібы шыбіна лёду.

Калі начной завітаеш парою,
Звернешся да люстра водаў -
Звязда над табою, звязда пад табою
І месяцы ўбачыш абодва.

Няпэўная, быццам шкляна з-пад стопаў
Пад неба ідзе раўніна,
Ці то неба да ног тваіх шкляныя стропы
Празрыстым поясам кіне.

Калі вока процьлеглых берагоў не сягае,
Дна не адрозніш ад шчыту,
Здаецца, вісіш пасярод небакраю
У нейкай безда́ні блакіту.

Уначы, калі пагодна пара,
Зрок цемрай падмануты будзе...
Але застацца ля возера начаваць
Могуць толькі адважныя людзі.

Бо якія ша́тан робіць там га́рцы
Якія ля́рвы шамо́цяць!
Трасешся, калі аб тым баюць старцы,
Страшна тое ўявіць перад ноччу.

Часамі з-пад вод, нібы шум гарадскі,
Агонь і дым да́жыць густы,
І га́лас бітвы, і вой нелюдскі,
І звонаў гвалт, і зброй хрусты.

Раптам дым сходзіць, ля́мант сціхае,
Толькі елак шум сярод ночы,
Над вадою нібы гаворка лятае
І жалосны малітвы дзявочы.

Што гэта значыць? Рознае кажуць,
Ці хтось на дне пабывае?;
Носяць байкі, каторыя мала што важаць,
Але якая з іх праўду згадае?

Пан на Плужынах дарэмна адгадваў,
Дзе Свіцязі чараў крыніца.
Здаўна разважаў, ды выпытваў рады,
Як дазнацца той таямніцы.

Ён загадаў хутка зладзіць прыборы
І вялікія сыпаў выдаткі;
Звязаны невад глыбокі, а з бору
Будуюць лодкі і статкі.

Я б асцярогся: у такой буйной справе
Добра, як Бога суцешыў,
Да́на імшы́ ў касцёлах нямала
І ксёндз з Цыры́на прыехаў.

Выйшаў на бераг, апрануўся ў арнаты,
Перажагну́ў, кро́піў душы.
Пан дае знак: спускаюцца баты,
Невад на дно з шумам рушыў.

Тоне, плаўкі́ ўніз з сабой цягне,
Такая прорва глыбока.
Тросы нацягнуты, буч йдзе паважна,
Мусіць не зловіць ні вока.

На бераг дасталі сеткі два крылы.
Цягнуць астаткі венце́ра;
Сказаць, якое злаўлёна страшыла?
Хоць, скажу, ніхто не паверыць.

Аднак жа скажу: зусім не пачвара,
Жывая кабета ў сетцы,
Твар ясны, прыгожы, вусны – кара́лы,
Белы волас струменямі ўецца.

Да берага імкнецца. Нехта з трывогі
На месцы нібы не заўважыў,
Іншыя да ўцёкаў наладзілі ногі.
Панна з выразам кажа:

"Малойцы, ведайце, што тут бескарна
Ніхто ўжо статка не спусціць,
Возера кожнага зуха зага́рне
Да непраходных чэлю́сцяў.

І ты, дзёрзкі пан, і твая грамада́
Разам бы рушма ў глыбіні,
І толькі дзякуй свайго пра́дзеда,
У цябе кроў наша плы́не –

Хоць варта кары цікаўнасць распусна,
Але ж вы з Богам паспелі,
Бог кажа вам праз мае вусны
Падзеі цудоўнай тапе́лі.

На месцах, якія пяском занясло,
Дзе аер-трыснёг пасплятаўся,
Дзе сёння носіцца ваша вясло,
Горад прыгожы ўзвышаўся.

Свіцязь праз ваяроў доблесных слаўных
І знатных магнатаў вялася,
Калісь пад княжацкім родам Туга́наў
Квітнела доўгія часы.

Не цьміў выгляду кут гэты пануры;
Праз заможныя скрозь ваколі́цы
Адсюль бачны былі Наваградскія му́ры,
Літвы тагачаснай сталіцы.

Раз нечакана аблажыў там Міндоўга
Магутным войскам Цар з Ру́сі,
На ўсю Літву вялікая ўпала трывога,
Быццам Міндоўг здацца мусіць.

Каб зняў войска з адлеглай граніцы,
Бацьку майму Міндоўг піша:
"Туга́н! на табе абарона сталіцы,
Паспяшайся, збяры тавары́шаў".

Як прачытаў Туган гэты ліст княжы,
Шляхту заклікаў да во́йны,
Стала пяць тысяч мужоў адразу ж,
Кожны конны і збройны.

Ударылі ў трубы, рушылі, у браме
Бліснуў Тугана прапо́рац,
Але Туган стане, рукі ламае,
І зноў едзе на дворац.

І кажа мне: "Я ж уласных мяшканцаў
Астаўлю да згубы ў сечы?
Усяк ведае: Свіцязь не мае шанцу
Акрамя нашых мечаў.

Калі падзялю нешматлікі полк мой,
Родным не дам абароны;
А калі ўсе разам паўстануць на бой,
Як будуць дачкі і жоны?"

"Ойча, кажу, ты баішся дарэмна,
Ідзі, бо цябе слава воліць,
Сёння над намі анёл блаславенны.
Бог нас абароніць!

Анёл Свіцязь аточыў мяча бліскавіцай
І накрыў залатым пер’ем,
І рэк мне: "Пакуль мужы за граніцай,
Я бараню вас, вер мне!".

Пачуў то Туган і за палком наўздагон.
Як толькі ноч стала панура,
Чужы говар, гул, ржанне, шабельны звон,
Адусюль страшны вокліч “ура!”

Як гром тараны, брам палі астаткі,
Град стрэл паўсюль ле́ціць,
Бягуць да палаца старыя, маткі,
Дзявіцы і малыя дзеці.

“Гвалту! – крычаць – зачыняйце брамы!
Вось Русь за намі сягае.
Ах! Згінем лепей, заб’ем сябе самі,
Смерць нас ад ганьбы схавае”.

Зараз шаленства бярэ месца страха:
Рэжа набытак на стосы,
Паляць і кідаюць полымя ў гмахі
І крычаць на нямыя гало́сы:

"Пракля́ты будзе, хто нас не забі́е!"
(Я бараніла, але марным намерам.)
Укле́нчыўшы, на парог кладуць шыі,
А іншыя рубяць сякерай.

Наскрозь злачынства: ці здацца ордам
І гідкія прыняць кайданы,
Ці бязбожным самазнішчыцца мордам;
"Пан! – крычу – ты над намі!

Калі не можам ад ворага ўца́лець,
Молім цябе: смерці дай нам,
Хай нас лепей пярун вогнем паліць
Ці жывых у зямлю пахавай нас."

І раптам навокал свет белы аточыў,
Як днём стала ноччу цёмнай,
Спускаю долу ўражаны вочы,
Зямлі ўжо няма пада мною.

Мы ўхіліліся ганьбы і рэзі;
Бачыш зёла навокал,
Гэта ёсць жонкі і дочкі Свіце́зі,
Што Бог пераме́ніў у зёлкі.

Белыя кветкі, як белы мато́лькі,
Узносяцца па-над тапе́ляй;
Ліст іх зялёны, што яло́вы іголкі,
Калі іх снегам пабеліць.

Як жывы - цноты ўзор незаганны,
Той жа колер маюць па сконе,
Жывуць скрытна і не церпяць падману,
Некрануты смяротнай далонню.

Дасведчыў то цар і руская зграя,
Калі прыгожыя ўбачылі кветы,
Ірвуць іх і на шы́шак ўвіваюць,
Ці вянкамі на скроні пле́туць.

Ды калі кветкі хто рукой дакранецца
(Страшнай сілаю кветка ўладае),
Так адразу ж бядак у сутаргах б’ецца
І гвалтоўная смерць нападае.

Хоць з памяці час той падзеі мінае,
Застаўся адзін водгук кары,
Дагэтуль у казках народ памінае
І кветкі мянуюць – ца́ры".

Кажучы, панна павольна знікала,
Топячы лодкі і сеці,
Шум чутны ў пушчы, узбуджана хваля
З плёскатам на бераг л’ецца.

Вада разышлася да дна накшталт рову
Праз возера. Потым плаўна
Хвалі сышліся, самкнуліся знову,
І болей не чутна аб панне.

****



АД СУЧАСНАГА ПЕРАКЛАДЧЫКА

Прайшло дзвесце год, ці возера тое?
Вядома Свіцязь як Свіцязь,
Але як прыгледзішся - нешта другое,
Cкажонае, быццам, адбіцце.

Зрабілі дарогу, паркоўку і камень,
Свіцязанскі заказнік наладжан,
Абмералі ўглыб, пляж ды ламп ззянне,
Але ж няма месца баладзе!

Усё меней тагачасных успамінаў.
Сіла белых пялёсткаў растала.
Ды хоць новая панна з ліцвінаў,
Але чарнява, не тая.

Дзе вы баладныя Туган і Міндоўг?
(Ужо зніклі з мап Тугановічы).
Рускі цар усё ж такі нас перамог -
Па-іншаму верыцца й мовіцца.

Дзе прамяністыя, дзе філарэты,
Паўстанняў нашчадкі чэсці?
“Божа, дай мне памерці!” адгэтуль
Змянілі на “дай мне паесці”.

Літва ўшла, Міцкевіч з Бакам - паляк,
Самі сабе нешта хлусім.
Ды нацыянальнай ідэі ніяк,
Толькі што: “Мы – беларусы!”

Дзе вы, што ноччу над возерам плылі?
Дзе вы, каму гэта трэба?
Дзе вы, што вераць у анёлаў і былі?
Дзе тыя, што хочуць на неба?

Але людская памяць стаіць як гмах -
Гены, назвы і вершы!
Усе сабе месцы мяркуем у вяках,
А Міцкевіч і Свіцязь на першым!

І ўсё ж, калі начной завітаеш парою,
Звернешся да люстра водаў -
Звязда над табою, звязда пад табою
І месяцы ўбачыш абодва.

***
Наваградскі край – мясціны вакол
Наваградка - колішняй сталіцы Літвы.
Плужыны – вёска ў 3 км на ўсход ад возера.
Як будзеш калі ў Нава́градскім краю,
Да Плужы́нскага цёмнага бору
Даехаўшы, успомні і шлях затрымай,
Каб лепшае ўбачыць з азёраў.
Свіцязь там яснае раскінула лонне,
У вялікім абшары свабодным,
Густою абапал пушчай чарнёна,
Гладкая, нібы шыбіна лёду.
Калі начной завітаеш парою,
Звернешся да люстра водаў -
Звязда над табою, звязда пад табою
І месяцы ўбачыш абодва.
Назва Свіцязь паходзіць ад літоўскага sviesa
– светлы, ясны. Пясчанае дно, празрыстая
вада разам з адбіткам неба робяць
незабывальны эфект светлай вады,
яснасці і ззяння. Неба зліваецца з вадою ў
адзіны бясконцы шчыт, які так уразіў
Адама Міцкевіча і кожнага, хто ўбачыў
возера Свіцязь
Няпэўная, быццам шкляна з-пад стопаў
Пад неба ідзе раўніна,
Ці то неба да ног тваіх шкляныя стропы
Празрыстым поясам кіне.

Калі вока процьлеглых берагоў не сягае,
Дна не адрозніш ад шчыту,
Здаецца, вісіш пасярод небакраю
У нейкай безда́ні блакіту.
Уначы, калі пагодна пара,
Зрок цемрай падмануты будзе...
Але застацца ля возера начаваць
Могуць толькі адважныя людзі.
Існуюць шматлікія легенды аб нячыстай
сіле незвычайнага возера
шатан – сатана, нячысцік
рабіць гарцы – забаўляцца, гарцаваць
лярва - ведзьма, страшыла, упыр
Бо якія ша́тан робіць там га́рцы!
Якія ля́рвы шамо́цяць!
Трасешся, калі аб тым баюць старцы,
Страшна тое ўявіць перад ноччу.

галас – крык, гам
гвалт – шум, беспарадак
Часамі з-пад вод, нібы шум гарадскі,
Агонь і дым да́жыць густы,
І га́лас бітвы, і вой нелюдскі,
І звонаў гвалт, і зброй хрусты.
лямант – вой, плач
Раптам дым сходзіць, ля́мант сціхае,
Толькі елак шум сярод ночы,
Над вадою нібы гаворка лятае
І жалосны малітвы дзявочы.

Што гэта значыць? Рознае кажуць,
Ці хтось на дне пабывае?;
Носяць байкі, каторыя мала што важаць,
Але якая з іх праўду згадае?
Пан на Плужынах дарэмна адгадваў,
Дзе Свіцязі чараў крыніца.
Здаўна разважаў, ды выпытваў рады,
Як дазнацца той таямніцы.
прыборы – тут прылады для даследавання возера
сыпаць выдаткі – даваць грошы, інвеставаць
статак – польск. statek - карабель
Ён загадаў хутка зладзіць прыборы
І вялікія сыпаў выдаткі;
Звязаны невад глыбокі, а з бору
Будуюць лодкі і статкі.
імша – абрад набажэнства ў касцёле
Цырын - старадаўняе мястэчка Наваградчыны,
цэнтр каталіцкай парафіі ў 20 км ад возера
арнаты – літургічнае адзенне (накідка) ксяндза
перажагнуў - перахрысціў
бат – плоскадонная лодка
Я б асцярогся: у такой буйной справе
Добра, як Бога суцешыў,
Да́на імшы́ ў касцёлах нямала
І ксёндз з Цыры́на прыехаў.

Выйшаў на бераг, апрануўся ў арнаты,
Перажагну́ў, кро́піў душы.
Пан дае знак: спускаюцца баты,
Невад на дно з шумам рушыў.
плавок - паплавок
буч - сетка
Тоне, плаўкі́ ўніз з сабой цягне,
Такая прорва глыбока.
Тросы нацягнуты, буч йдзе паважна,
Мусіць не зловіць ні вока.
венцер – сетка, рыбацкая прылада
На бераг дасталі сеткі два крылы.
Цягнуць астаткі венце́ра;
Сказаць, якое злаўлёна страшыла?
Хоць, скажу, ніхто не паверыць.
пачвара - страшная істота
Аднак жа скажу: зусім не пачвара,
Жывая кабета ў сетцы,
Твар ясны, прыгожы, вусны – кара́лы,
Белы волас струменямі ўецца.

Да берага імкнецца. Нехта з трывогі
На месцы нібы не заўважыў,
Іншыя да ўцёкаў наладзілі ногі.
Панна з выразам кажа:
зух - бойкі, удалы чалавек; хват
"Малойцы, ведайце, што тут бескарна
Ніхто ўжо статка не спусціць,
Возера кожнага зуха зага́рне
Да непраходных чэлю́сцяў.
рушма – ад рушыць

плыне - цячэ

тапель – топкае месца, возера
І ты, дзёрзкі пан, і твая грамада́
Разам бы рушма ў глыбіні,
І толькі дзякуй свайго пра́дзеда,
У цябе кроў наша плы́не –

Хоць варта кары цікаўнасць распусна,
Але ж вы з Богам паспелі,
Бог кажа вам праз мае вусны
Падзеі цудоўнай тапе́лі.

На месцах, якія пяском занясло,
Дзе аер-трыснёг пасплятаўся,
Дзе сёння носіцца ваша вясло,
Горад прыгожы ўзвышаўся.
Туган – князь паплечнік Міндоўга – вялікага
князя літоўскага, караля Літвы. Вядомы
маёнтак Тугановічы (25 км ад возера), якім
валодала сям’я Верашчакаў і дзе бываў
Адам Міцкевіч
Свіцязь праз ваяроў доблесных слаўных
І знатных магнатаў вялася,
Калісь пад княжацкім родам Туга́наў
Квітнела доўгія часы.
Наваградак ад возера 22 км на захад
Не цьміў выгляду кут гэты пануры;
Праз заможныя скрозь ваколі́цы
Адсюль бачны былі Наваградскія му́ры,
Літвы тагачаснай сталіцы.
Міндоўг (1195-1263) – вялікі князь літоўскі,
першы і апошні кароль Літвы,
перанёс сталіцу Літвы ў Наваградак


Цар з Русі – хутчэй за
ўсё міфічны персанаж, які ўвасабляе
адносіны Адама Міцкевіча да сучаснай яму
Вялікай Русі. Тытул “цар” ужываўся ў Русі з
16 ст. у дачыненні да Івана Грознага. Русь у
часы Міндоўга адносіліся да Кіева, бо
Масквы тады не было, а іншыя княствы
былі пад татарскім ігам
Раз нечакана аблажыў там Міндоўга
Магутным войскам Цар з Ру́сі,
На ўсю Літву вялікая ўпала трывога,
Быццам Міндоўг здацца мусіць.

Каб зняў войска з адлеглай граніцы,
Бацьку майму Міндоўг піша:
"Туга́н! на табе абарона сталіцы,
Паспяшайся, збяры тавары́шаў".

Як прачытаў Туган гэты ліст княжы,
Шляхту заклікаў да во́йны,
Стала пяць тысяч мужоў адразу ж,
Кожны конны і збройны.
прапорац - сцяг

дворац – палац, сядзіба

мяшканец - жыхар
Ударылі ў трубы, рушылі, у браме
Бліснуў Тугана прапо́рац,
Але Туган стане, рукі ламае,
І зноў едзе на дворац.

І кажа мне: "Я ж уласных мяшканцаў
Астаўлю да згубы ў сечы?
Усяк ведае: Свіцязь не мае шанцу
Акрамя нашых мечаў.
Калі падзялю нешматлікі полк мой,
Родным не дам абароны;
А калі ўсе разам пацягнуць на бой,
Як будуць дачкі і жоны?"

"Ойча, кажу, ты баішся дарэмна,
Ідзі, бо цябе слава воліць,
Сёння над намі анёл блаславенны.
Бог нас абароніць!
Выява анёла з залатымі крыламі і мечам у
руцэ была гербам горада Наваградка
Анёл Свіцязь аточыў мяча бліскавіцай
І накрыў залатым пер’ем,
І рэк мне: "Пакуль мужы за граніцай,
Я бараню вас, вер мне!".

Пачуў то Туган і за палком наўздагон.
Як толькі ноч стала панура,
Чужы говар, гул, ржанне, шабельны звон,
Адусюль страшны вокліч “ура!”

Як гром тараны, брам палі астаткі,
Град стрэл паўсюль ле́ціць,
Бягуць да палаца старыя, маткі,
Дзявіцы і малыя дзеці.

“Гвалту! – крычаць – зачыняйце брамы!
Вось Русь за намі сягае.
Ах! Згінем лепей, заб’ем сябе самі,
Смерць нас ад ганьбы схавае”.

Зараз шаленства бярэ месца страха:
Рэжа набытак на стосы,
Паляць і кідаюць полымя ў гмахі
І крычаць на нямыя гало́сы:
укленчыць – стаць на калені
"Пракля́ты будзе, хто нас не забі́е!"
(Я бараніла, але марным намерам.)
Укле́нчыўшы, на парог кладуць шыі,
А іншыя рубяць сякерай.
морд - смерць
Наскрозь злачынства: ці здацца ордам
І гідкія прыняць кайданы,
Ці бязбожным самазнішчыцца мордам;
"Пан! – крычу – ты над намі!

Калі не можам ад ворага ўца́лець,
Молім цябе: смерці дай нам,
Хай нас лепей пярун вогнем паліць
Ці жывых у зямлю пахавай нас."
І раптам навокал свет белы аточыў,
Як днём стала ноччу цёмнай,
Спускаю долу ўражаны вочы,
Зямлі ўжо няма пада мною.

Мы ўхіліліся ганьбы і рэзі;
Бачыш зёла навокал,
Гэта ёсць жонкі і дочкі Свіце́зі,
Што Бог пераме́ніў у зёлкі.
матолькі – матылькі
Белыя кветкі, як белы мато́лькі,
Узносяцца па-над тапе́ляй;
Ліст іх зялёны, што яло́вы іголкі,
Калі іх снегам пабеліць.
цнота – чысціня, нявіннасць
скон - смерць
Як жывы - цноты ўзор незаганны,
Той жа колер маюць па сконе,
Жывуць скрытна і не церпяць падману,
Некрануты смяротнай далонню.
шышак – шлем
Дасведчыў то цар і руская зграя,
Калі прыгожыя ўбачылі кветы,
Ірвуць іх і на шы́шак ўвіваюць,
Ці вянкамі на скроні пле́туць.

Ды калі кветкі хто рукой дакранецца
(Страшнай сілаю кветка ўладае),
Так адразу ж бядак у сутаргах б’ецца
І гвалтоўная смерць нападае.

Хоць з памяці час той падзеі мінае,
Застаўся адзін водгук кары,
Дагэтуль у казках народ памінае
І кветкі мянуюць – ца́ры".
Кажучы, панна павольна знікала,
Топячы лодкі і сеці,
Шум чутны ў пушчы, узбуджана хваля
З плёскатам на бераг л’ецца.

Вада разышлася да дна накшталт рову
Праз возера. Потым плаўна
Хвалі сышліся, самкнуліся знову,
І болей не чутна аб панне.

****
АД СУЧАСНАГА ПЕРАКЛАДЧЫКА

Прайшло дзвесце год, ці возера тое?
Вядома Свіцязь як Свіцязь,
Але як прыгледзішся - нешта другое,
Cкажонае, быццам, адбіцце.

Зрабілі дарогу, паркоўку і камень,
Свіцязанскі заказнік наладжан,
Абмералі ўглыб, пляж ды ламп ззянне,
Але ж няма месца баладзе!
Дырэктарам Свіцязанскага заказніка
ў час напісання дадатка была
маладая дзеўчына па прозвішчу Ліцвін
Усё меней тагачасных успамінаў.
Сіла белых пялёсткаў растала.
Ды хоць новая панна з ліцвінаў,
Але чарнява, не тая.

Дзе вы баладныя Туган і Міндоўг?
(Ужо зніклі з мап Тугановічы).
Рускі цар усё ж такі нас перамог -
Па-іншаму верыцца й мовіцца.
Прамяністыя ці Таварыства сяброў карыснай забавы —
таварыства студэнтаў Віленскага універсітэта, у 1820г.
заснаванае Тамашам Занам, сябрам Адама Міцкевіча,
з мэтай далучэння да навукі, мовы, літаратуры, гісторыі.
У 1822 г. ліквідавана па вэрдыкту ўлад.
Філарэты і філаматы (ад гр. “аматары дабрачыннасці”
і «аматары навук») — таемныя таварыствы студэнтаў
Віленскага ўнівэрсітэту ў 1817—1823 гг.

Юзаф Бака – паэт позняга барока, ксёндз,
які нарадзіўся, вучыўся і працаваў у Літве
Дзе прамяністыя, дзе філарэты,
Паўстанняў нашчадкі чэсці?
“Божа, дай мне памерці!” адгэтуль
Змянілі на “дай мне паесці”.

Літва ўшла, Міцкевіч з Бакам - паляк,
Самі сабе нешта хлусім.
Ды нацыянальнай ідэі ніяк,
Толькі што: “Мы – беларусы!”
Дзе вы, што ноччу над возерам плылі?
Дзе вы, каму гэта трэба?
Дзе вы, што вераць у анёлаў і былі?
Дзе тыя, што хочуць на неба?

Але людская памяць стаіць як гмах -
Гены, назвы і вершы!
Усе сабе месцы мяркуем у вяках,
А Міцкевіч і Свіцязь на першым!

І ўсё ж, калі начной завітаеш парою,
Звернешся да люстра водаў -
Звязда над табою, звязда пад табою
І месяцы ўбачыш абодва.

****