Пціч - як найпрыгажэйшыя пацеркі, на якія нанізваюцца цудоўныя людзі. Вас чакаюць захапляльныя краявіды ракі і поймы, сцюдзёныя крыштальныя крыніцы, палацы Прылук і Ігнаціч, кранальныя рэшткі маёнткаў, паркаў і двароў беларускай шляхты. Чапскія, Уніхоўскія, Прозары, Ельскія, Радзівілы. Нашыя "траста спартанцаў" узлянскага бою. Прыродныя з'явы - Мокрая гара, што ў ва ўсе бакі выціскае з-пад сябе гроні крыніц, а белькавііцкія тысячагадовыя курганы з капішчам, а пярэжырскі сусветны патоп.