Падарожжа з ксяндзом Юзафам Бакам, геніяльным паэтам барока.
"Увагі смерці няўхільнай" побач з намі кожным крокам.
Такога вы больш нідзе не ўбачыце!
Адчуйце таямнічую сілу Цэнтра Беларусі!
Гетман ВКЛ Агінскі.
Маршалак Оштарп.
Магутная жыццёвая сіла яўрэяў.
Месца цмока з фантанамі, азёрамі, багнай і ўтаймаванай энергіяй.
Міністр Расійскай Імперыі граф Макаў. Апантаныя народавольцы Бонч-Асмалоўскія.
Мастак Аркадзь Астаповіч.
Інсургенты паўстання 1863 г.
Жарсці вайны і рэпрэсій, мацнейшыя за шэкспіраўскія, медытацыі над сілавымі рысамі геаграфічнага цэнтра - душы і сэрца Беларусі.