КОжНая субота
Падарожжа сэнсавага турызму БАКШТАНСКАЕ ГРАБСТВА
Месца сустрэчы
Каля брамы Дукорскага маёнтка
Час
Пачатак экскурсіі — 12.00
Працягласць — 6-7 гадзін
Кошт
Удзел безкаштоўны
Экскурсійная група
Колькасць людзей неабмежавана
Аўтаэкскурсія па старадаўніх мясцінах Дукоры, Смілавічаў і іх ваколіцам пад гукі оперы — выдатны спосаб не толькі грунтоўна пазнаёміцца з багатай гісторыяй Бацькаўшчыны, але маральна і духоўна адпачыць, насычана і з карысцю правесці вольны час. Вы даведаецеся аб помніках і архітэктуры, вуліцах і парках, падрабязней пазнаёмецеся з творчасцю славутага Станіслава Манюшкі, убачыце разнастайныя святыні, пачуеце шмат выбітных імёнаў, што праславілі гэтыя мясціны і ўрэшце даведаецеся аб паходжанні і лёсе Бакштанскага грабства.

Праграма
1
Цэнтральная плошча Дукоры
Вы даведаецеся аб найменні Дукора, важнасці ганлёвай плошчы паселішча, а таксама пазнаёмецеся з гісторыяй помніка 16-ці партызанам, лёсамі мясцовых цэркваў і знакамітага ураджэнца мястэчка Аляксандра Чарвякова - старшыні СНК і ЦВК БССР .
2
Помнік ахвярам Халакоста, яўрэйскія могілкі
Мы пройдзем па брукаванай вуліцы, палюбуемся прыгожымі краявідамі Свіслачы, пабачым на ўласныя вочы помнік ахвярам Халакоста. Можна таксама зайсці на старадаўнія яўрэйскія могілкі і паспрабаваць расчытваць надпісы на мацэвах. Вы пачуеце знакамітыя імёныя яўрэяў Дукоры, якія былі важнай часткай жыцця мястэчка.
3
Дукорскі маёнтак
Менавіта ў Дукорскім маёнтку можна пазнаёміцца з постацямі і дзеямі славутых гаспадароў Дукоры: Кезгайламі, Завішамі, Агінскімі, Оштарпамі, Гарцінгамі. Лёсы і ўчынкі знакамітых людзей з гэтых родаў і ствараюць шляхецкую атмасферу падарожжа. І куды ж без сумнай гісторыі Дукорскага палаца!
4
Татарская Слабада ў Смілавічах
Унікальныя татарскія могілкі - сакральнае месца для літоўскіх татар (ліпкаў). У нас будзе магчымасць наведаць могілкі, пабыць у Татарскай Слабадзе і ўбачыць мясцовую мячэць.
5
Цэнтральная плошча Смілавіч
Мастацтва непасрэдным чынам звязана з Бакштанскім грабствам. Не толькі пачуем славутыя імёня майстроў пэндзля, што паходзілі са Смілавіч, але і пабачым карціны мастакоў розных жанраў. Агледзім гандлёвую плошчу Смілавіч і з'ядзім мясцовы чэбурэк, які стаўся сучаснай традыцыяй мястэчка.
6
Сядзіба Манюшкаў-Ваньковічаў
Насычаная і пакручастая гісторыя палаца, які змяняў не толькі знешні выгляд, але і гаспадароў: ад Станіслава Манюшкі (дзеда славутага кампазітара) да Леона Ваньковіча. Пабачым і парк, што быў упрыгажэннем сядзібы, які да сёння часткова захаваўся
7
Святая Горка
Святая горка знакаміта каменем-следавіком, адбіткам следу Панны Марыі. Побач знаходзіцца праваслаўная каплічка ў гонар з'яўлення Маці Божай. Рэлігійны сінкрэтызм у чыстым выглядзе. Кожны мае магчымасць памаліцца той святыні, якой лічыць патрэбным.
8
Былы маёнтак Ляды, Ляданскі кляштар
Пазнаёмімся з гісторыяй жыцця Канстанты Ельскага - знакамітага заолага, географа і геолага, што нарадзіўся ў маёнтку Ляды і з'яўляўся блізкім сваяком Станіслава Манюшкі. Пабудзем каля Ляданскага клаштару, пачуем імёны яго фундатараў і кароткую гісторыю хрысціянскай святыні.
9
Сядзіба Мюнашак ва Убелі, бераг Волмы
Вялікае Нішто - месца, дзе калісьці знаходзілася сядзіба Убель, дзе нарадзіўся славуты кампазітар Станіслаў Манюшка. Сядзіба Манюшак знаходзілася на беразе ракі Волма, краявіды якой мы ўбачым. Біяграфіі бацькоў Станіслава, а таксама цытаванне сямейных лістоў дадуць магчымасць зразумець вытокі таленту беларуска-польскага кампазітара.
Маршрут падарожжа
Акрамя асноўных пунтктаў праграмы раскажам аб прамежкавых помніках архітэктуры і мастацтва, сакральных месцах і людскіх лёсах Бакштанскага грабства
Запішыся на аўтаэкскурсію
Падарожжа праводзіцца кожную суботу. Удзел у ёй на дадзены момант безкаштоўны, аднак пажадана мець аўтамабіль з блютузам.
Больш падрабязна пра падарожжа можна даведацца па тэлефоне 277