Вы, панове, вы грандове,
Цi крэсловы цi дранжковы,
Заўважайце, зважайце
Паважна, уважна.
Бог, Пан панаў i гетма́наў,
Адзiн Радца ўсiх станаў
Ён носiць, выносiць,
Ён рушыць, Ён крушыць.
Елкi, дубы i таполi
Нiшчыць, крушыць вiхраў воля.
Пан як дуб, смерцi зуб
З пня звалiць, павалiць.
Буйны галовы, няхай гатовы,
Паклон будзе тут i ўсюды
Адному то́му,
Суддзе право́му.
Эй, багiнi, усё загiне!
Ваша iмя ў памiне:
Смерць стрыжэ i крыжэ,
Манэлi счарнелі.
Усё не мiла, калi сгнiла:
Шуры-муры i пурпуры,
Вальса туры, з трупа скура
Знята, для ката!
КЕЗГАЙЛЫ, ЗАВІШЫ. СМЕРЦЬ ЯК АДСУТНАСЦЬ НАСЛЕДНІКА
Вельмі даўно, з XIV стагоддзя, валодалі гэтым месцам – Бакштанскай
воласцю – нашчадкі Кезгайлы Валімонтавіча, старасты жамойцкага, аж у часы Вітаўта. Кезгайлавічы былі заможнымі магнатамі – ваявода, вялікі канцлер, вялікі гетман.
Але з чатырох унукаў не стала ніводнага нашчадка. Дукора перайшла да родных па жонцы. Завішы былі таксама знатнымі, але ж вялікі пісар, падскарбій, падкаморы, маршалак надворны. Ігнацы Завіша (гэта яго ўславіў пра-
мовай на жалобнай імшы ў 1738 г. Юзаф Бака) не меў дзяцей, жанаты з Марцыбелай Агінскай. Так Дукора адышла да Агінскіх.