Добрая дарога з Юзафам Бакам
Дукора-Пухавічы-Блонь-Мар'іна Горка-цэнтр Беларусі
Пухавіцкі раён, аўтападарожжа, 100 км, 50 км ад Мінска. 1-2-х дзеннае
Тут усё ўнікальна, вас чакае сапраўдны калейдаскоп геніяў, сэнсаў, падзей і эмоцый. Гетман ВКЛ Міхал Агінскі, маршалак Оштарп, магутная жыццёвая сіла яўрэяў, места цмока з незвычайнымі фантанамі, азёрамі, багнай і ўтаймаванай энергіяй, мністр Расійскай Імперыі граф Макаў, апантаныя народавольцы Бонч-Асмалоўскія, геніяльны мастак Аркадзь Астаповіч, інсургенты паўстання 1863 г , жарсці вайны і рэпрэсій, мацнейшыя за шэкспіраўскія, медытацыі над сілавымі рысамі геаграфічнага цэнтра - душы і сэрца Беларусі. Над усім гэтым постаць Юзафа Бакі - небывалага паэта барока 18 ст., які стварыў свой віртуальны сусвет, вершамі ураганных рытму і рыфмаў, на якія праз 250 год і 10 пакаленняў ствараецца рок, панк і рэп.
Гэта легендарнае падарожжа - крыніца сэнсавага турызму
Падарожжа каля 100 км аб'ядноўвае 18 турыстычных месцаў. Можна падзяліць яго на дзве часткі - пераначаваць у аграсядзібе з лазняй ды начнымі размовамі аб сэнсе жыцця і смерці, ці праехаць за два разы.
Гэта добрая дарога, перш за ўсё, для натур чуллівых і філасафічных, але задавальненне атрымае кожны, не лянуйцеся - шукайце сэнсы. Іх тут валам. Вам дапаможа кніга Юрыя Важніка "Юзаф Бака. Геній майго месца" і медыйныя рэсурсы.
МАРШРУТ
РАСКЛАД
ОПЦЫІ
Ксёндз Юзаф Бака - аўтар вар'яцкiх геніяльных вершаў. Зведзены да статусу ідыёта і графамана. Узведзены ў статус гіпнатызёра, псіхадэліка, сюррэаліста. Не падобны ні да каго творца чароўных, дзіўных загавораў, князь абракадабры...
з кнігі Ю.Важніка "Юзаф Бака. Геній майго месца"
Геній месца - паэт барока 18 ст. ксёндз Юзаф Бака