Бутэрброды і сэндвічы - гэта, бадай, самая распаўсюджаная ежа, якую звычайна бяруць у дарогу. Некалькі прыкладаў з цікавымі густамі: - бутэрброд з вяленым перцам і анчоўсамі; - цёмны аржаны хлеб з кменам і каляндрай, хумусная намазка з селядцом і кропам; - бутэрброд з хумусам, паліты аліўкавым алеем; - цэльназернавы хлеб з тварагом і памідорам.
А што акрамя бутэрбродаў? Вось пара вар'янтаў: - салата: чырвоная рыба, агурок, міндальныя пялёсткі, рукалы, алей. - смузі: ягады (чарніцы, суніцы), раздрабнёныя міндальныя арэхі, 2% грэцкі ёгурт, пітной ёгурт. Усё змяшаць у блендере.