Навіны

Мы ў Instagram

У нашым блогу @gmmbelarus мы не будзем распавядаць вам пра тыповыя турыстычныя месцы Беларусі, а пазнаёмім вас з новымі, невядомымі куткамі нашай Радзімы. Разам з вамі мы будзем вандраваць на аўто, ровары а, магчыма, зусім зменім свае транспартныя сродкі і адправімся ў воднае падарожжа па рацэ на байдарках. Хай кожны выбірае самастойна. З нас глыбокія сэнсы, незвычайныя месцы і сапраўдныя геніі, пра творчыя заслугі якіх мы абавязкова паведаем. Таксама вас чакаюць парады як падарожнічаць весела, бяспечна і з максімальнай карысцю для свайго развіцця.

Хто з намі ў падарожжа за недзвычайнымі сэнсамі і новымі ўражаннямі?
Абяцаем, будзе цікава і пазнавальна!

Падпісвайцеся на нашу старонку @gmmbelarus, каб не прапусціць выхад новых сэнсавых падарожжаў і анонсы цікавых мерапрыемстваў.