Навіны

Ян Булгак і яго сядзіба ў Пярэсеке

Ян Булгак - майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, пісменік, этнограф, фалькларыст. Яго творчасць лічыцца часткай супольнай культурнай спадчыны Беларусі, Літвы і Польшчы.

Ян Булгак атрымаў добрую адукацыю. З адзінаццаці год ен вычыўся ў Віленскай гімназіі, а з 1897 года працягваў вучобу в Кракаве. Праз два гады фінансавыя цяжкасці прымусілі Булгака перарваць навуку і вярнуцца ў родны край. Ен пасяліўся ў невялічкай маляўнічай сядзібе ў Пярэсеке, якую атрымаў у спадчыну ад маці. У жніўні 1901 года ён ажаніўся са страечнай сястрой Ганнай Хацінскай і на пратягу некалькіх гадоў вёў жыццё тыпавога грэчкасея.

Што паслужыла матывам да пачатку творчага шляху?
Як гаворыць сямейная легенда, жонка Ганна Хацінская ў 1905 г. атрымала ў падарунак прымітыўны фотаапарат, і Ян дапамагаў ёй друкаваць здымкі. Захоплены вобразамі, якія малявала святло, Ян Булгак заняўся фатаграфіяй. У 1908 годзе ён стварыў сваю фоталабараторыю ў сядзібе Пярэсіцы.

Хутчэй за ўсё дом быў пабудаваны ў другой палове 19 ст. Аднапавярховая пабудова мела 9 восяў. Аконныя праёмы мелі сціплыя прафіляваныя рамы. З боку ўезднай часткі сядзібу падкрэсліваў порцік з трыма аркадамі востраканцовай формы. Дом быў пакрыты чарапічным вальмавым дахам. Будынак сядзібы не захаваўся, аднак засталася алея ўздоўж уязной дарогі ў сядзібу.

Будучы майстар вучыўся ў адных з самых знакамітых фатографаў свайго часу - навагрудскага Баляслава Ігнація Данейкі і дрэздэнскага Хуга Эрфурта. У яго творчасці магчыма вылучыць 3 пярыяды: беларускі, польскі і літоўскі.

Найбольш значнымі працамі з этнаграфічнай серыі з'яўляюцца "Беларус з-пад Клецка", "Бабуля-беларуска з маёнтка Перасека пад Мінскам", "Беднякі-беларусы пад Менскам", "Беларуская дзяўчына з-пад Клецка ў народным строі з даматканага сукна". Аднак, людзі, якія ведалі Булгака, больш успамінаюць аб яго працы ў партрэтным атэлье і асабліва аб яго поспехах у здымцы пейзажнай фатаграфіі.

У 1905-1911 гг. Булгак выканаў некалькі соцень здымкаў у ваколіцах Мінска і Навагрудка, якія з 1915 г. выйшлі ў выглядзе альбомнага выдання «Літва ў фотаздымках Яна Булгака». На здымках былі прадстаўлены віды і пейзажныя даследаванні літоўскай вёскі, вясковыя сядзібы і іх інтэр'еры, а таксама памятныя і маляўнічыя мясціны, такія, як Навагрудак, Свіцязь, Мір, Нясвіж, Крэва, Тракай, Вілейка.