Старка а ля Бака

Юзаф Бака
Эва Фелiньска Pamiętniki z zycia. Tom III -203. 1856 г.
“…ксёндз Бака – гэта такі разумны чалавек, што на свеце іншага такога не было. У яго вершы сыпаліся, як з рукава. Рот адкрые пра што-кольвек, адразу і верш. Бывала, мой памерлы бацька, як да яго ліст прыйдзе, адразу за капеланам: «Адпішы, ксенжуню», а ксёндз як сядзе і напіша, так адразу і верш, пра што-кольвек, хоць пра капусту, а такія складныя, што хоць у кніжку.
Раз нябожчык Ваньковіч, калі ўжо быў у заручынах з маёй сястрой, што тое была вялікая нагода для кантракта, сам не прыехаў, а даслаў пасланца з лістом і з афектамі. Бяда! Хто адпіша? А тут ксёндз Бака паехаў на канвент для рэкалекцый. Мой нябожчык бацька скрабе галаву, а пасланец чакае адзін дзень, другі. А тут: туруру…ру… Хто такі? Ксёндз капелан. Мой бацька далоні склаў, потым перахрысціўся, дай Божа! Просіць так ксяндза капелана… «Мая Iмасць, – сказаў сваёй жон-цы, – дастань са сваёй аптэчкі бутэльку старкі і пернікаў ці якіх канфектаў, бо дзень посны, каб напружыўся наш капелан, бо цяпер мы яго за працу засадзім…»
Капелан на парог, а мой бацька да яго: «Ксенжуню, падмацуйся, а потым пішы. Вось ліст: два дні чакаем, а няма галавы адказаць, бо калі чалавек не да пяра, то цяжкая паншчына». Ксёндз Бака як не чуе, толькі: «Нех бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус», але тымчасам – зірк на бутэльку і пернікі. «Ксенжуню, не марнуй час, – кажа бацька. – Жонка! Прасі ксяндза на гарэліцу, бо пасланец два дні чакае». Матка з бутэлькай да ксяндза, наліла кiлiшак, ксёндз лыкнуў, па страўніку разлілося. «Дасканалая старка, – сказаў, – даўно я з ёй не бачыўся» – «Не-не, яшчэ адзін кiлiшак для аднаўлення знаёмства», – сказала мая матка і наліла паўторна. «За здароўе маёй дабрадзейкi», – і махнуў залпам. «Бог Тройцу любiць, – адгукнуўся мой бацька, – omne trinum perfectum. Жонка, налі трэці». Матка наліла, а капелан на гэта: «Адмовіць просьбе майго дабрадзея не магу: ёсць яго слуга», і трэці выпіў кілішак, закусваў то тым, то гэтым. Ксёндз счырванеў як бурак. Мы падумалі: «Ну, зараз з лістом, пэўна, ужо нiчога не будзе: надта ў ксяндза вочы блішчаць, трэба было схаваць бутэльку на потым». Аднак пасля перакусу ксёндз капелан, надзеўшы на нос акуляры, прачытаў ліст, прачытаўшы, узяў паперу, сеў за столік і адразу пачаў пісаць. «Przez brody/ I wody./ Дзякую за нястомную памяць вас пана дабрадзея» і г. д. І цэлы ліст пераплецены вершамі так, што аж слухаць было люба. Ой, які чалавек быў ксёндз Бака! Калі б жыў дагэтуль, скруцілі б у казіны рог тых усіх сённяшніх юнакоў.”
Эва Фелiньска (1793 – 1859)
Нарадзiлася ў Клецкiм раёне, жыла ў маёнтку Шэмешаў Бератычы (Boratycze) над Беразiною, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху Канарскага, першая жанчына, сасланая расiйскiмi ўладамi ў Сiбiр, пісьменніца, мемуарыстка. Маці Зыгмунта Фелiньскага – арцыбiскупа Варшаўскага.

Сэнс: Вобраз

Геній: Юзаф Бака

Click to order
Cart
Ваша падарожжа
Total: 
Тэлефон для сувязі
Тып падарожжа